2017-05-31 14:48:00

Святы Айцец спачувае пасля тэракту ў Кабуле


Пантыфік выказаў свае спачуванні пасля тэракту, які адбыўся 31 мая 2017 г. у дыпламатычным квартале сталіцы Афганістана. “Францішак выказвае шчырыя спачуванні ўсім пацярпелым ад гэтага жорсткага акта насілля. Яго Святасць давярае памерлых ласцы Усявышняга і запэўнівае народ Афганістана ў сваёй пастаяннай малітве за мір”, - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

У выніку магутнага выбуху, які адбыўся ў дыпламатычным квартале Кабула, загінулі па меншай меры каля ста чалавек, каля чатырохсот пацярпелі. Выбуховая прылада была закладзена ў грузавік, які перавозіў цыстэрну з вадой. Аб раненнях дыпламатаў і пашкоджаннях у будынках пасольстваў ужо паведамілі дыпмісіі Германіі, Пакістана, Казахстана, Ірана, Егіпта, Турцыі, Чэхіі і Японіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.