2017-05-29 14:00:00

Святы Айцец сустрэўся з кіраўнікамі дыкастэрый


Францішак правёў сустрэчу з кіраўнікамі дыкастэрый Святога Пасаду. Пасяджэнне адбылося раніцай 29 мая 2017 г. у Балонскім зале Апостальскага палацу ў Ватыкане. У сустрэчы прынялі ўдзел прэфекты ватыканскіх кангрэгацый, трыбуналаў і старшыні Папскіх радаў. Яна прайшла за закрытымі дзвярыма.

Падчас падобных сустрэч адбываецца абмеркаванне актуальных праблем Каталіцкага Касцёла і пастаноўка асноўных задач, што знаходзяцца ў кампетэнцыі ведамстваў Апостальскай Сталіцы.

Пантыфік сустрэўся з сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі напярэдадні кансісторыя, падчас якога надасць кардынальскую годнасць пяці іерархам з розных краін свету: Малі, Іспаніі, Швецыі, Лаоса і Сальвадора. Ён пройдзе 28 чэрвеня ў Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.