2017-05-28 13:30:00

Папа заклікаў да малітвы за ахвяр нядаўніх тэрактаў


Пасля марыйнай малітвы “Regina Caeli” 28 мая Святы Айцец выказаў сваю салідарнасць і блізкасць да егіпецкага народу, які нядаўна пацярпеў ад жудаснага тэракта. “Жадаю яшчэ раз выказаць маю блізкасць да дарагога брата, Папы Тавадроса ІІ і ўсяго егіпецкага народу, які два дні таму пацярпеў ад жудаснага акту насілля. Яго ахвяры, у тым ліку і дзеці, гэта вернікі, якія накіроўваліся ў манастыр, каб памаліцца і былі забітыя пасля таго, калі не адмовіліся ад сваёй хрысціянскай веры. Няхай Пан ахопіць сваім супакоем гэтых адважных сведкаў і наверне сэрцы тэрарыстаў”, - сказаў Пантыфік.

Раней, у спачувальнай тэлеграме, скіраванай на імя Прэзідэнта Егіпта Абдэля Фаттах аль-Сісі Францішак назваў тэракт супраць коптаў “актам бессэнсоўнай нянавісці” і “гвалтоўнай абразай”.

Папа таксама заклікаў да малітвы за ахвяры жудаснага тэракту, які быў здзейснены ў панядзелак 22 мая ў Манчэстэры, у выніку якога загінула шмат маладых людзей. “Я побач іх сем’яў і ўсіх, хто аплаківае іх смерць”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.