2017-05-25 12:15:00

Францішак звярнуўся да хворых дзяцей праз радыё


Святы Айцец скіраваў прывітанне маленькім пацыентам італьянскай педыятрычнай клінікі імя Джаніна Гасліні, якую наведае 27 мая 2017 г. у рамках свайго візіту ў Геную. Папа звярнуўся да хворых дзяцей з дапамогай мясцовага каталіцкага “Radio fra le Note”. У прамым эфіры прагучаў яго зварот і кароткая малітва.

У ходзе візіту Францішак наведае аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі клінікі. Персанал, маленькія пацыенты і іх бацькі чакаюць гэтага візіту з вялікім энтузіязмам, распавёў дырэктар установы Пьетра Панджыльёні. “Я б хацеў распавесці Папу многае, але часу для гэтага не будзе. Тое, што я скажу дакладна – дзякуй! Ён памоліцца з намі, бо мы маем у гэтым патрэбу і думаю, што гэта будзе самым важным падчас яго візіту”, - дадаў кіраўнік дзіцячага шпіталя.

Педыятрычная клініка імя Джаніна Гасліні была заснавана ў 1938 г. Яна размяшчаецца ў 20 будынках, размешчаных на марскім узбярэжжы, на тэрыторыі ў 73 тыс. квадратных метраў. Тут праходзяць лячэнне дзеці з усяго свету. Штогадова шпіталь прымае каля 700 маленькіх пацыентаў з сямідзесяці краін, таму нярэдка называецца “краінай надзеі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.