Першая лэдзі Злучаных Штатаў наведала 24 мая 2017 г. ватыканскі педыятрычны шпіталь “Bambino Gesù” (Дзіцятка Езуса). На ўваходзе Меланію Трамп прывітала кіраўніцтва медыцынскай установы, а малыя пацыенты падарылі ёй букет кветак, які яна змясцілася ля падножжа статуі Маці Божай, перад аддзяленнем неадкладнай дапамогі.
Спадарыня Трамп прайшла ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі, дзе знаходзяцца дзеці, што нядаўна прайшлі хірургічнае ўмяшанне і трансплантацыю, паведамляецца ў спецыяльнай заяве бальніцы. Затым яна сустрэлася з 15 дзяцьмі розных нацыянальнасцяў, якія тут праходзяць лячэнне. Яны падарылі першай лэдзі фотаальбом, які распавядае пра жыццё ў шпіталі, і драўляную статую Маці Божай, зробленую рамеснікам з Бангі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. Меланія Трамп пакінула запіс у кнізе ганаровых гасцей: “Цудоўна было наведаць вас! Заставайцеся моцнымі і пазітыўнымі! Шмат любові вам”. На заканчэнне візіту яна наведала шпітальную капліцу.
All the contents on this site are copyrighted ©. |