2017-05-21 13:29:00

Папа заклікаў да міру ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы


Папа занепаекоены навінамі аб ўзброеных сутыкненнях у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, якія прыводзяць да шматлікіх ахвяраў і пагражаюць мірнаму працэсу. Аб гэтым ён заявіў 21 мая 2017 г. пасля малітвы “Regina Caeli” у Ватыкане. Францішак прызнаўся, што носіць гэту краіну ў сваім сэрцы, пасля візіту сюды ў лістападзе 2015 г. 

“Я духоўна блізкі да насельніцтва, біскупаў і ўсіх, хто працуе дзеля дабра людзей і мірнага суіснавання. Малюся за загінулых і параненых і зноў звяртаюся з заклікам: няхай змоўкне зброя і запануе добрая воля весці дыялог, каб забяспечыць краіне мір і развіццё”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.