2017-05-15 14:08:00

Папа ў Генуі: дыялог з рабочымі, моладдзю і духавенствам


27 мая 2017 г. папа Францішак наведае італьянскую Геную. 15 мая ў Ватыкане была апублікавана афіцыйная праграма гэтага пастырскага візіту, лейтматывам якога стане дыялог Папы з духавенствам і вернікамі.

Ужо ў 7.30 Пантыфік велеціць з рымскага аэрапорта “Ciampino” у бок Генуі, дзе яго будуць чакаць праз 45 хвілін. Адразу Святы Айцец адправіцца на сустрэчу з прадстаўнікамі свету працы, якая будзе праходзіць у форме дыялогу – тут Пантыфік адкажа на некалькі пытанняў рабочых.

Наступнай, стане сустрэча з епіскапатам, духавенствам, семінарыстамі, кансэкраванымі асобамі, свецкімі курыяльнымі супрацоўнікамі, прадстаўнікамі іншых канфесій рэгіёну Лігурыя. Яна пройдзе ў мясцовай архікатэдры.

Затым Папа адправіцца ў марыйны санктуарый, каб правесці сустрэчу з моладдзю. У ёй возьмуць удзел, з дапамогай тэлемосту, маладыя зняволеныя генуэзскай турмы. Святы Айцец адкажа на пытанні маладых людзей і скіруе спецыяльнае слова да вязняў.

На абед Францішак запросіць бедных, бежанцаў, бяздомных і зняволеных.

У другой палове дня ён наведае мясцовую педыятрычную клініку, каб сустрэцца з яе пацыентамі.

Заключным момантам пастырскага візіту стане Эўхарыстыя на плошчы імя Кэнэдзі.

У 19.30 самалёт з Святым Айцом на борце будуць чакаць у рымскім “Ciampino”.








All the contents on this site are copyrighted ©.