2017-05-11 10:55:00

Пантыфік напісаў ліст да біскупаў Лацінскай Амерыкі


“Маці Божая з Апарэсіды жадае аднавіць нашу надзею пасярод вялікай жорсткасці”, - напісаў Францішак да лацінаамерыканскіх біскупаў, якія сабраліся ў Сальвадоры на пасяджэнні “CELAM” – Рады Біскупаў Лацінскай Амерыкі. На сустрэчы прысутнічаюць таксама прадстаўнікі епіскапатаў Злучаных Штатаў і Канады.

У сваім лісце Папа спаслаўся на 300-годдзе вяртання статуі Маці Божай з Апарэсіды і нагадаў, што Марыя запрашае пастыраў Божага народа заглыбіцца ў жывую веру сваёй паствы.

Пантыфік таксама звярнуў увагу на надзённыя праблемы, з якімі сутыкаюцца многія краіны Лацінскай Амерыкі. Сярод іх, карупцыя – “адзін з самых сур’ёзных грахоў, ад якіх пакутуе сёння кантынент”. Францішак параўнаў гэту з’яву з ракам, які нішчыць паўсядзённае жыццё народа. Ён дадаў, аднак, што ёсць многія ў Лацінскай Амерыцы, хто змагаецца з гэтай праблемай.








All the contents on this site are copyrighted ©.