2017-05-07 13:16:00

Святы Айцец: Езус дае сэнс нашаму жыццю


Езус – гэта пэўны праваднік, які надае сэнс нашаму жыццю, сказаў папа Францішак перад марыйнай малітвай “Regina caeli” 7 мая 2017 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “У Евангеллі гэтай нядзелі (Ян 10,1.10), вядомай як “Нядзеля Добрага Пастыра”, Езус прадстаўлены дзвюма выявамі, якія дапаўняюць адна адну. Выявай “пастыра” і выявай “брамы на авечы двор”. Статак, якім з’яўляемся ўсе мы, мае за жыллё аўчарню, якая служыць ў якасці прытулку, дзе авечкі жывуць і адпачываюць пасля цяжкасцяў вандравання. Авечы двор мае агароджу з брамай, у якой стаіць брамнік. Да статку набліжаюцца розныя асобы: ёсць тыя, хто ўваходзіць на авечы двор праз браму і тыя, “якія прабіраюцца інакш” (Ян 10,1).  Першым з’яўляецца пастыр авечак, другім - незнаёмы, які не любіць авечак. Езус ідэнтыфікуецца з першым і прадстаўляе сямейныя адносіны з авечкамі, што выяўляюцца праз голас, якім іх кліча і яны яго пазнаюць і ідуць за ім (Ян 10,3). Ён іх кліча, каб вывесці іх навонкі, на зялёныя пашы, дзе яны знаходзяць добрую пажыву.

Другая выява, якой прадстаўляецца Езус , гэта “Я – брама для авечак” (Ян 10.7). Ён сапраўды кажа: “Я – брама. Калі хто ўвойдзе праз Мяне, будзе збаўлены” (Ян 10.9), гэта значыць будзе мець жыццё і жыццё ў дастатку (Ян 10,10). Хрыстус, Добры Пастыр, стаў брамай збаўлення для чалавецтва, таму што ахвяраваў жыццё сваё за авечкі.

Езус, добры пастыр і брама для авечак, з’яўляецца кіраўніком, улада якога выяўляецца ў служэнні, лідар, каб кіраваць добра, ахвяроўвае сваё жыццё і не просіць іншых, каб яго ахвяроўвалі. Гэта кіраўнік, якому можна давяраць, як авечкі, якія слухаюць голасу свайго пастыра, таму што ведаюць, што з ім ідзецца на добрыя і багатыя пашы. Хопіць аднаго сігналу, аднаго воклічу, і яны ідуць за ім, слухаюць яго, ідуць, кіраваныя Яго голасам, які чуюць як сяброўскую прысутнасць, моцную і салодкую, якая накіроўвае, ахоўвае, суцяшае і лечыць.

Такім з’яўляецца Хрыстос для нас. Існуе вымярэнне хрысціянскага вопыту, якое мы, магчыма, пакідаем трохі ў ценю: гэта духоўнае і эмацыйнае вымярэнне. Умеем адчуваць  сябе быць звязаным спецыяльнымі вузамі з Панам, як авечкі са сваім пастырам. Часам мы занадта рацыяналізуем веру, і так рызыкуем страціць ўспрыманне пячаткі гэтага голасу, голасу Езуса, Добрага Пастыра, які стымулюе і зачароўвае. Так, як гэта здарылася з двума вучнямі з Эмаус, у якіх сэрца гарэла, калі Уваскрослы доўга гаварыў па дарозе.  Гэта цудоўны досвед - адчуваць сябе быць любленымі Езусам: для Яго мы ніколі не чужыя, а сябры і браты. Хаця не заўсёды лёгка адрозніць голас Добрага Пастыра. Заўсёды існуе небяспека ўбачыць яго ў злодзеі, рабаўніку і фальшывым пастуху. Заўсёды існуе рызыка быць адцягнутым шумам многіх іншых галасоў. Сёння мы запрошаныя адрачыся ад ілжывай мудрасці гэтага свету і ісці за Уваскрослым Езусам, які з'яўляецца адзіным надзейным правадніком, які надае сэнс нашаму жыццю.

У гэты Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях,асабліва за прэзбітэрскія пасвячэнні, каб Пан паслаў нам добрых пастыраў, папросім Панну Марыю, каб суправаджала гэтых дзесяцёх новых святароў, якім я толькі што ўдзяліў прэзбітэрскае пасвячэнне. Я запрасіў чацвёра з іх, з рымскай дыяцэзіі, каб удзялілі благаславенства разам са мной. Няхай Панна Марыя падтрымлівае іх сваёй дапамогай, тых, якія былі пакліканыя Панам, каб былі гатовымі і шчодрымі ў слуханні яго голасу.  

Пасля марыйнай малітвы Францішак сказаў, што у суботу 6 мая ў Іспаніі былі абвешчаныя благаслаўлёнымі Антоніа Аррыбас Гортігуэла і шэсць яго спадарожнікаў, законнікаў з Ордэну Місяінераў Святога Сэрца. “Гэтыя верныя і гераічныя вучні Езуса былі забітыя з-за нянавісці да веры ў часы рэлігійных пераследаванняў. Іх пакутніцтва, прынятае з любові да Бога і з-за вернасці свайму пакліканню, няхай паспрыяе ў Касцёле жаданню сведчыць з мужнасцю Евангелле міласэрнасці”, - сказаў Святы Айцец.  

Затым Папа прывітаў членаў Асацыяцыі “Meter”, якія больш за дваццаць гадоў  выступаюць супраць кожнай формы выкарыстання дзяцей.

На заканчэнне Францішак прывітаў пілігрымаў, якія сёння ў вялікай колькасці сабраліся на плошчы св. Пятра.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.