2017-05-05 12:06:00

Пантыфік асабіста агучыў малітоўную інтэнцыю на май


Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў 4 мая 2017 г. праз свой канал у “Youtube” відэаролік, у якім Францішак паведамляе і тлумачыць сваю малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц. У маі ён заклікаў вернікаў маліцца “за хрысціян Афрыкі, каб давалі прароцкае сведчанне прымірэння, справядлівасці і міру, па прыкладзе міласэрнага Езуса”.

“Калі мы глядзім на Афрыку, то бачым значна больш за вялікія прыродныя рэсурсы. Мы бачым яе жыццярадаснасць, і перш за ўсё, прычыну для надзеі ў яе багатай інтэлектуальнай, культурнай і рэлігійнай спадчыне. Але мы не можам заўважаць братазабойчых войнаў, якія прыводзяць да шматлікіх нявінных ахвяраў сярод насельніцтва і знішчаюць яго прыродныя і культурныя багацці”, - заўважыў Пантыфік. 

Голас Святога Айца гучыць на фоне відэаздымак краявідаў і жыхароў афрыканскага кантынента. Напрыканцы відэароліку ён заклікаў, з’яднацца “з нашымі братамі з гэтага вялікага кантынента” і разам маліцца за іх, каб наследуючы прыклад Хрыста, сведчылі аб прымірэнні, справядлівасці і міры.








All the contents on this site are copyrighted ©.