2017-05-03 11:49:00

Францішак нагадаў пра важнасць малітвы на ружанцы


Пра важнасць ружанцовай малітвы і наследвання прыкладу Маці Божай папа Францішак нагадаў 3 мая 2017 г. на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Свой заклік Пантыфік прымеркаваў да пачатку месяца мая, які ў Касцёле прысвечаны асабліваму ўшанаванню Найсвяцейшай Панны Марыі.

“Дарагая моладзь, навучыцеся маліцца да яе простай і плённай ружанцовай малітвай; дарагія хворыя, няхай Маці Божая будзе вашай падтрымкай у цярпенні пакутаў; дарагія маладыя сужонкі, наследуйце яе любоў да Бога і братоў”, - сказаў Папа.

Святы Айцец неаднаразова падкрэсліваў, што малітва на ружанцы спадарожнічае яму на працягу ўсяго жыцця. Гэта малітва “простых людзей і святых ... малітва майго сэрца”, адзначаў ён. Паводле Францішка, у таямніцах ружанца разам з Паннай Марыяй можна сузіраць “жыццё Езуса, якое выпраменьвае міласэрнасць самаго Айца”.








All the contents on this site are copyrighted ©.