2017-04-29 11:36:00

Пантыфік ушанаваў памяць ахвяр тэракту ў Каіры


Вечарам 28 красавіка 2017 г. папа Францішак наведаў копцкую царкву святых апосталаў Пятра і Паўла, дзе 11 снежня 2016 г. адбыўся тэракт, у вынікую якога загінулі 29 чалавек. Тут Святы Айцец памаліўся разам з Патрыярхам Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадрасам ІІ і прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій Егіпта. 

Супольнай малітве папярэднічаў спеў у гонар усіх мучанікаў – ад святых апосталаў да сучасных сведкаў Евангелля. На заканчэнне супольнай малітвы і абмену знакам супакою прадстастаяцелі ўсклалі вянок з белых ружаў перад “Сцяной мучанікаў”, дзе былі пахаваны ахвяры нападу, і запалілі свечы. 








All the contents on this site are copyrighted ©.