2017-04-27 12:12:00

Святы Айцец павіншаваў вернікаў архідыяцэзіі на Сіцыліі


Святы Айцец павіншаваў духавенства і вернікаў Монрэальскай архідыяцэзіі на Сіцыліі з юбілеем асвячэння мясцовай катэдры. Ліст за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна быў скіраваны на імя мясцовага пастыра, арцыбіскупа Мікеле Пэнізі.

Папа спадзяецца, што 750-годдзе асвячэння катэдральнага касцёла стане для мясцовых вернікаў нагодай для ўсё большай і большай вернасці Хрысту і шчодрага ўдзелу ў жыцці хрысціянскай супольнасці. Ён запэўніў у сваёй малітве праз заступніцтва Маці Божай і перадаў апостальскае благаслаўленне іерарху, святарам, кансэкраваным асобам, вернікам і мясцовым уладам.

Дыяцэзія Монрэале была ўтворана ў 1176 г., статус катэдры быў нададзены пабудаванаму пры бэнэдыктынскім кляштары сабору. Папа Луцый III узвёў Монрэале ў ранг архідыяцэзіі-мітраполіі. У 1775 г. папа Пій VI аб’яднаў яе з архідыяцэзіяй Палерма, але ў 1802 г. Пій VII аднавіў Монрэальскую архідыяцэзію.У 2000 г. яна страціла мітрапалітальны статус і ўвайшла ў склад мітраполіі Палерма.








All the contents on this site are copyrighted ©.