2017-04-21 12:41:00

1500 дзён пантыфікату Францішка


21 красавіка 2017 г. мінае 1500 дзён з выбару 13 сакавіка 2013 г. папы Францішка. Адметансцю яго пантыфікату сталі публічныя ранішнія св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты, падчас якіх ён прамаўляе кароткія гаміліі-разважанні. Да гэтага часу Пантыфік адправіў іх больш за 500. Для ўдзелу ў самай першай ранішняй Эўхарыстыі, якая прайшла 22 сакавіка 2013 г., Святы Айцец запрасіў работнікаў Ватыканскіх садоў і супрацоўнікаў Губернатарата Дзяржавы Ватыкан.

Гаміліі не базуюцца на загадзя падрыхтаваным тэксце, Францішак прамаўляе іх спантанна, па-італьянску. Падчас св. Імшаў, на якіх звычайна прысутнічае каля 50 асоб, захоўваецца “сямейная атмасфера”. Гэты фармат Святы Айцец абраў свядома. 

Тэкставыя версіі ўсіх папскіх разважанняў змяшчае на сваіх старонках “L’Osservatore Romano”, іх фрагменты перадае Ватыканскае радыё, Ватыканскі тэлецэнт рыхтуе кароткія відэаролікі, у якіх гучыць адзін самы яркі фрагмент гаміліі. Такая форма, перш за ўсё, паважае волю Папы і характар ранішніх цэлебрацый, і ў той жа час прапануе агульны доступ да асноўных паведамленняў, адрасаваных вернікам Святым Айцом.

У 2013 г. Францішак адправіў 150 ранішніх св. Імшаў, у 2014 г. – 136, у 2015 г. – 90, у 2016 г. – 96, а за амаль чатыры месяцы 2017 г. – 35. У агульнай складанасці 507. Усе яны прайшлі ў капліцы Дому св. Марты, дзе пражывае Папа, за выключэннем двух – яны адбыліся ў капліцы “Sumaré” ў Бразіліі, 25 і 26 ліпеня 2013 г., калі Францішак знаходзіўся там з сваім першым замежным візітам.








All the contents on this site are copyrighted ©.