2017-04-19 09:12:00

Францішак напісаў ліст Прэзідэнту Бразіліі


Папа Францішак скіраваў ліст Прэзідэнту Бразіліі Мішэлу Тэмеру. Яго тэкст не публікаваўся, паколькі пасланне насіла прыватны характар і было адказам на ліст бразільскага лідэра, які запрашаў Пантыфіка наведаць гэту краіну ў 2017 г. з нагоды 300-годдзя адшукання цудадзейнай фігуркі Найсвяцейшай Панны Марыі, якая захоўваецца ў санктуарыі ў Апарэсідзе.

Святы Айцец адказаў, што нажаль не зможа здзейсніць гэтай пілігрымкі па прычыне іншых абавязкаў. Паколькі сам Прэзідэнт у сваім лісце ўзгадваў пра свае намаганні, накіраваныя на вырашэнне сацыяльных праблем у краіне, Папа падкрэсліў гэты аспект і заклікаў працягваць працаваць на карысць самых бедных слаёў насельніцтва, паведамілі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.