2017-04-12 14:44:00

Ватыкан: паштовая марка да 90-годдзя Бэнэдыкта XVI


Ватыканская пошта выпусціла марку з нагоды 90-годдзя Бэнэдыкта XVI. На ёй змешчаны партрэт Папы на пенсіі, які моліцца трымаючы ў руках ружанец. З левага боку знаходзіцца надпіс: “90-годдзе папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI”. Намінал юбілейнай паштовай маркі – 95 еўрацэнтаў.

Калекцыянеры маюць магчымасць набыць філатэлістычны набор з чатырох такіх марак, на якім змешчана выява братэрскіх адбымак Бэнэдыкта XVI і Францішка. Аўтарам выяваў з’яўляецца італьянская мастачка Даніэла Лонга. 

Дзень нараджэння Бэнэдыкта XVI адбудзецца 16 красавіка 2017 г. – у нядзелю Уваскрасення Пана. Сціплае свята з гэтай нагоды пройдзе на наступны дзень у яго рэзідэнцыі – былым кляштары “Маter Ecclesia” у Ватыканскіх садах. Павіншаваць Папу на пенсіі прыедзе яго родны брат, кс. прэлат Георг Ратцынгер, некалькі нямецкіх сяброў, а таксама дэлегацыя баварскіх горных стральцоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.