2017-04-03 12:01:00

Гадавіна смерці Яна Паўла ІІ


2 красавіка 2005 г. адышоў у вечнасць Ян Павел II. Дванаццаць гадоў таму скончыўся адзін з самых доўгіх і самых вялікіх пантыфікатаў у гісторыі Касцёла. На яго падабенства з цяперашнім Пантыфікам звярнуў увагу арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай акадэміі жыцця і вялікі канцлер Папскага інстытута Яна Паўла II па даследаваннях шлюбу і сям’і.

“Яны абодва, любячыя Евангелле сыны Другога Ватыканскага Сабору, з самага пачатку свайго служэння бачылі неабходнасць адмысловага клопату пра сям’ю і патрабуючых”, - лічыць іерарх. 

“Мы сутыкаемся з вялікім сведкай хрысціянскай веры, здольным даць ёй гэта ўніверсальнае вымярэнне, што мы бачым сёння і ў пантыфікаце Францішка. І калі шукаць агульнай крыніцы, у дадатак да Евангелля трэба паказаць на Сабор, які для абодвух з’яўляецца свайго роду пуцяводнай зоркай”, - пракаментаваў арцыбіскуп Палья ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. На ім зрабіла ўражанне, што першы падчас свайго пантыфікату Сінод Біскупаў Ян Павел II прысвяціў сям’і, тое ж зрабіў і Францішак. Зыходзячы ад “Familiaris Consortio” прыходзім да “Amoris laetitia”, і тут бачна пераемнасць, заўважыў іерах.

Ён мяркуе, што Яна Паўла II з Францішкам аб’ядноўвае таксама жаданне паглыблення экуменічнага і міжрэлігійнага дыялогу і клопат пра бедных.








All the contents on this site are copyrighted ©.