2017-04-02 14:34:00

Францішак моліцца за ахвяр канфліктаў у Афрыцы і Амерыцы


У сваёй малітве за ахвяр канфліктаў у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Венесуэле і Парагваі Пантыфік запэўніў 2 красавіка 2017 г. у ходзе візіту ў італьянскую дыяцэзію Карпі. Францішак заклікаў маліцца за мір і настойліва пазбягаць усіх відаў насілля, шукаючы палітычных рашэнняў.

Спасылаючыся на крывавыя ўзброеныя сутыкненні ў рэгіёне Касаі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, вынікам якіх сталі смяротныя ахвяры і ўцекачы, і якія закранулі людзей і маёмасць Касцёла, Папа запэўніў у сваёй блізкасці да мясцовага насельніцтва і заклікаў усіх маліцца за мір, каб “сэрцы тых, хто здзяйсняе злачынствы, не былі зняволеныя нянавісцю і насіллем”.

Гаворачы пра падзеі ў Венесуэле і Парагваі, Францішак запэўнілі народ гэтых краін у сваёй малітве і заклікаў усіх да настойлівага пазбягання насілля і да шукання палітычных рашэнняў.

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга працягваюцца кровапралітныя сутыкненні, які сталі вынікам нерэалізацыі пагаднення ўрада і апазіцыі, якое было заключана пры пасярэдніцтве мясцовых каталіцкіх біскупаў. Яно павінна было вырашыць палітычны крызіс, народжаны ад жадання далейшага захавання ўлады Жозэфам Кабілай пасля заканчэння дзейнасці яго прэзідэнцкага мандату.

У Венесуэле адбыліся вулічныя пратэсты і сутыкненні з паліцыяй, пасля таго як Вярхоўны суд на мінулым тыдні абвясціў прысуд аб пазбаўленні парламента заканадаўчай улады. У выніку, суд адклікаў сваё рашэнне.

У сталіцы Парагвая Асунсьёне ў мінулую пятніцу адбыліся антыўрадавыя пратэсты, звязаныя са зменамі ў канстытуцыі, што дазволілі Прэзідэнту Арасіа Картэсу падаць заяўку на другі тэрмін. Дэманстранты падпалілі будынак парламента. У выніку сутыкненняў з паліцыяй ёсць забітыя і параненыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.