Візіт Францішка ў міланскую турму “Сан-Віторэ” працягваўся каля двух гадзін. Папа наведаў розныя корпусы пэнітэнцыярнай установы, паразмаўляў і паабедаў з вялікай колькасцю вязняў. На самым пачатку адбылася яго сустрэча са звяволенымі з іншай турмы: жанчынамі, якія адбываюць пакаранне разам са сваімі дзецьмі.
У абедзе з Пантыфікам прымалі ўдзел каля 80 чалавек. Яны ўсе змясціліся за доўгім 50-метровым сталом, накрытым жоўтым папяровым абрусам. Усе стравы былі прыгатаваны персаналам турэмнай сталоўкі.
Вязні падарылі Францішку ўласнаручна зроблены шалік, а таксама перадалі карткі са сваімі імёнамі і сваіх блізкіх. Папа забярэ іх у Ватыкан і будзе маліцца ў інтэнцыі гэтых людзей падчас ранішніх святых Імшаў у капліцы сваёй рэзідэнцыі. Пасля абеду Святы Айцец адпачыў на працягу трыццаці хвілін у пакоі турэмнага капелана.
Адкрытая ў 1879 г. міланская турма “Сан-Віторэ” з’яўляецца адной з самых старых у Італіі. Францішак стане першым Пантыфікам, які перакрочыць яе парог. Ён асабіста выказаў жаданне наведаць гэту пенітэнцыярную структуру і сустрэца з людзьмі, якія адбываюць там пакаранне.
All the contents on this site are copyrighted ©. |