2017-03-23 15:02:00

У Касцёле абвесцяць новых святых


Францішак прыняў на аўдыенцыі 23 сакавіка 2017 г. прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананазацыі, кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў кандыдатаў да хвалы алтароў.

Першыя два дэкрэты тычацца прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва: італьянскага капуцына Анджэла да Акры, а таксама сведкаў марыйных аб’яўленняў у Фаціме: Франсішку Марту і Жасінты Марту.

Дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва тычацца Хасэ Марыі Фернандэса Санчаса і яго 32 паплечнікаў з Кагрэгацыі Місій, вядомых як лазарысты, і 6 свецкіх вернікаў з Асацыяцыі цудоўнага медальёна Найсвяцейшай Панны Марыі, забітых з нянавісці да веры ў 1936 г. падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі, а таксама індыйскай кларыскі Рaні Марыі Ваталіл, забітай у 1995 г. наёмным забойцам у горадзе Індаур, дзе яна служыла бедным. 

Францішак ухваліў рашэнне Звычайнай сесіі кардыналаў і біскупаў, членаў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, аб кананізацыі дыяцэзіяльных святароў Андрэ дэ Совераля і Амброзіа Франсіска Фэра, свецкага верніка Матэа Марэйра і іх 27 паплечнікаў, забітых у 1645 г. у Бразіліі, а таксама Хрыстафора, Антоніа і Хуана, падлеткаў, забітых з нянавісці да веры ў 1529 г. у Мексіцы.

Ухваленыя Святым Айцом дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў тычацца трох італьянцаў: айца Даніэля да Самаратэ, з Ордэна меншых братоў капуцынаў, сястры Макрыны Рапарэлі, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр базыліянак св. Макрыны і свецкай верніцы Даніэлы Дзанэта.








All the contents on this site are copyrighted ©.