2017-03-19 12:56:00

Францішак запэўніў у салідарнасці і малітве народ Перу


Францішак запэўніў у салідарнасці і малітве ахвяр паводкі ў Перу. З адмысловым заклікам ён звярнуўся 19 сакавіка 2017 г. пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане. 

“Хачу запэўніць у маёй блізкасці дарагіх жыхароў Перу, якія цяжка пакутуюць ад знішчальных паводак. Малюся за ахвяр і ўсіх, хто задзейнічаны ў аказанні дапамогі”, - сказаў Святы Айцец.

Ахвярамі стыхійнага бедства сталі больш за 70 чалавек. Паводкі былі справакаваны незвычайна моцнымі дажджамі, якія прайшлі ў Чылі ў апошнія дні. Сітуацыю пагоршылі разлівы рэкаў і апоўзні. У многіх гарадах няма доступу да пітной вады, запоўнены вадой вадасцёкавыя сістэмы, затоплены вуліцы. 








All the contents on this site are copyrighted ©.