2017-03-13 13:58:00

М’янма хоча ўсталяваць дыпадносіны са Святым Пасадам


Парламент М’янмы 10 сакавіка 2017 г. аднагалосна ўхваліў прапанову аб усталяванні дыпламатычных адносін са Святым Пасадам, паведаміла агенцтва “AsiaNews”. Адпаведная прапанова была прадстаўлена 8 лютага 2017 г. прэм’ер-міністрам краіны Аун Сан Су Чжы, а з касцёльнага боку – Апостальскім нунцыем, арцыбіскупам Полам Цанг ін-Намам і арцыбіскупам Рангунэ, кардыналам Чарльзам Бо.

М’янма – дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, буйнейшая краіна паўвострава Індакітай. Гранічыць з Індыяй і Бангладэш на захадзе, Кітаем на поўначы, Лаосам на ўсходзе, Тайландам на паўднёвым усходзе. Па палітычным ладзе краіна з’яўляецца парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікай. Улады праводзяць актыўную знешнюю палітыку на рэгіянальным узроўні. У 51-мільённай М’янме каля 725 тыс. католікаў. 90% насельніцтва вызнае будызм.








All the contents on this site are copyrighted ©.