2017-03-12 13:07:00

Святы Айцец з пастырскім візітам у рымскай парафіі


Пантыфік наведае 12 сакавіка 2017 г. парафію св. Магдалены з Каносы, якая знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне італьянскай сталіцы. Ён адправіцца туды вечарам і распачне свой візіт з сустрэчы з дзецьмі на парафіяльнай спартыўнай пляцоўцы. Затым у парафіяльным тэатры Францішка будуць чакаць бацькі нядаўна ахрышчаных дзяцей. Пасля завяршэння сустрэчы з імі Папа паразмаўляе з пажылымі і хворымі парафіянамі, а затым з асобамі, якія задзейнічаны ў душпастырстве. Звянчаннем пастырскага візіту стане Эўхарыстыя ў парафіяльным касцёле, перад якой Святы Айцец паспавядае некалькі чалавек.  

Парафія св. Магдалены з Каносы была заснавала ў 1988 г. Душпастырскае служэнне тут нясуць айцы з Кангрэгацыі сыноў Боскай любові, вядомыя таксама яе канасіяне. 21 красавіка 1996 г. тут з пастырскім візітам знаходзіўся св. Ян Павел ІІ.

Парафія стане чатырнаццатай у Рымскай дыяцэзіі, якую Францішак наведае з пачатку свайго пантыфікату і ўжо трэцяй у бягучым годзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.