2017-03-04 13:24:00

Ватыкан: апублікавана фінансавая справаздача за 2015 г.


Дэфіцыт бюджэту Апостальскай Сталіцы за 2015 г. склаў 12,4 млн еўра, а прафіцыт Дзяржавы Ватыкан – 59,9 млн. еўра. Такі вынік канчатковага балансу за 2015 г., які быў апублікаваны 4 сакавіка 2017 г. Сакратарыятам па эканамічных пытаннях Святога Пасаду.

Галоўнымі крыніцамі даходу Апостальскай Сталіцы ў 2015 г. былі: ахвяраванні біскупаў усіх дыяцэзій свету, згодна з канонам 1271 Кодэкса кананічнага права, якія склалі 24 млн. еўра, а таксама ўнёсак Інстытута рэлігійных спраў, так званага Ватыканскага банка, раўны 50 млн. еўра. Паводле справаздачы, самыя значныя выдаткі Апостальскай Сталіцы звязаны з аплатай працы персанала. 

Губернатарат Дзяржавы Ватыкан атрымлівае найбольшыя прыбыткі ад культурных мерапрыемстваў, галоўным чынам звязаных з дзейнасцю Ватыканскіх музеяў.

Сакратарыят па эканамічных пытаннях паінфармаваў аб паступовым увядзенні новай палітыкі фінансавага кіравання, адзначаючы, што для яе поўнай рэалізацыі спатрэбіцца яшчэ некалькі гадоў. 








All the contents on this site are copyrighted ©.