2017-03-01 15:09:00

У абароне непаўналетніх Касцёл пракладвае шлях для іншых


Барацьба супраць сексуальных злоўжыванняў у Касцёле будзе трываць доўга, і менавіта таму трэба пазбавіцца ад ілюзій, што простае ўвядзенне правілаў і прынцыпаў усё вырашыць, папярэдзіў кс. Ханс Цольнэр, член Папскай камісіі па абароне непаўналетніх і дырэктар Цэнтра па абароне дзяцей у Папскім грыгарыянскім універсітэце.

Падводзячы вынікі бягучага стану дасягненняў у гэтай галіне, навуковец падкрэсліў, што ў гэтай сувязі патрэбна радыкальнае навяртанне, рашучае імкненне, каб дзеянні ў гэтай вобласці не прыпыніліся, нават тады, калі аслабне грамадскі інтарэс.

Эксперт нагадаў, што Касцёл, прадпрымаючы намаганні па прадухіленні злоўжыванняў, пракладвае шлях для ўсяго грамадства. Маштабы гэтай злачыннай практыкі на самой справе велізарныя. Паводле ацэнак, ва ўсім свеце 10-15% хлопчыкаў і 15-20% дзяўчынак становяцца ахвярамі сексуальнага выкарыстання. Часцей за ўсё гэта адбываецца ў сям’і.

Святар прызнаў, што ў апошнія гады ў Касцёле ўзрасла ўвага да такога роду злоўжыванняў і існуе воля прымаць адпаведныя меры. Не ўсюды, аднак, ёсць пастаянная праца па гарантаванні бяспекі непаўналетніх, папярэдзіў нямецкі езуіт.








All the contents on this site are copyrighted ©.