У 2018 г. Святы Пасад ўпершыню будзе ўдзельнічаў у біенале архітэктуры ў Венецыі. Менавіта з гэтым звязана адмова ватыканскага боку ад удзелу ў 57-й Міжнароднай выставе сучаснага мастацтва, што будзе адбывацца у лістападзе 2017 г., паведаміў у інтэрв’ю нямецкаму каталіцкаму агенцтву “KNA” старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранка Равазі. “Мы рыхтуем прэм’еру Святога Пасаду на архітэктурным біенале і на гэтым хочам засяродзіцца”, - сказаў італьянскі кардынал.
Адна з найбольш важных міжнародных выстаў – 16-ы Біенале архітэктуры ў Венецыі – пройдзе з 26 мая па 25 лістапада 2018 г. Па словах іерарха, форма ватыканскай экспазіцыі будзе залежаць ад выставачнай прасторы, якую прызнаюць арганізатары.
Святы Пасад ужо двойчы ўдзельнічаў у арганізаванай у Венецыі Выставе сучаснага мастацтва. У 2013 г. яго павільён прадставіў гісторыю стварэння, а ў 2015 г. праект пад назвай “У пачатку слова стала целам”. Кардынал не паведаміў, што будзе лейтматывам дэбютнага ватыканскага ўдзелу ў архітэктурнай выставе праз год.
All the contents on this site are copyrighted ©. |