2017-02-19 12:46:00

Святы Айцец адправіцца з пастырскім візітам у рымскую парафію


У нядзелю, 19 лютага 2017 г. Францішак адправіцца з пастырскім візітам у парафію Санта-Марыя-Джозэфа-дэль-Куорэ-дзі-Джэзу ў Кастэльвэрдэ, раён на ўсходняй ускраіне італьянскай сталіцы.

Праграма ўключае ў сябе, адразу ж пасля прыезду, сустрэчу з дзецьмі, якія наведваюць катэхезу пры парафіі, тэатральнай моладзевай групай, а затым з хворымі і сем’ямі. Пантыфік не заставіць без увагі і супрацоўнікаў парафіяльнага цэнтра “Caritas”. Перад св. Імшой Папа паспавядае некалькіх вернікаў.

Трэба нагадаць, што гэту парафіяльную супольнасць наведаў 16 снежня 2001 г. Ян Павел ІІ. Ён узначаліў Эўхарыстыю і падарыў парафіі круцыфікс, у цяперашні час змешчаны ў галоўным алтары.

Месяц таму, 15 студзеня 2017 г. Францішак наведаў парафію Санта-Марыя-а-Сэттэвіле ў італьянскім горадзе Гуідонія-Монтэчэльё. Такім чынам, ён аднавіў традыцыю пастырскіх візітаў у рымскія парафіі пасля Года Міласэрнасці. Наведанне Санта-Марыя-Джозэфа-дэль-Куорэ-дзі-Джэзу ў Кастэльвэрдэ стане трынаццатым пастырскім візітам Францішка ў парафіі Рымскай дыяцэзіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.