2017-02-12 14:39:00

Папа напісаў ліст падзякі іспанскім сужонкам


Папа Францішак скіраваў спецыяльны ліст падзякі адной іспанскай сям’і з Мадрыда за іх дапамогу пераследаваным хрысціянам Блізкага Ўсходу.  Аб гэтым паінфармавала 10 лютага 2017 г. іспанскае прэсавае агенцтва “EFE”. Паводле яго, ліст напісаў і падпісаў асабіста сам Пантыфік.

У лісце Святы Айцец выказаў падзяку “ад усяго сэрца” за гэты жэст любові і папрасіў, каб “Пан дам ім шчодрую узнагароду за гэты жэст”. У інтэрв'ю агенцтву “EFE” сужонкі адзначылі, што для іх “вялікім шчасцем было атрыманне гэтага ліста ад Папы”.  Яны таксама расказалі, што ў верасні мінулага года наведалі Ватыкан і прынялі ўдзел у сустрэчы місіянераў Божай Міласэрнасці, якая адбылася на плошчы св. Пятра. Падчас гэтага мерапрыемства яны ўручылі Святому Айцу ліст, унутр якога ўклалі  сваё ахвяраванне на патрэбы пераследаваных хрысціян.

Ужо раней сужонкі за свае грашовыя  ахвяраванні на карысць пераследаваных хрысціян атрымалі падзяку ад св. Яна Паўла ІІ. Аднак тады ліст падзякі прыйшоў ад Сакратарыяту Святога Айца, з якім сужонцы спаткаліся асабіста і змаглі абмяняцца некалькімі словамі. 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.