2017-02-05 12:49:00

Пантыфік: кожнае жыццё – святое


Папа нагадаў пра святасць чалавечага жыцця і неабходнасць будавання грамадства адкрытага і годнага кожнай чалавечай асобы. З адмысловым заклікам Пантыфік звярнуўся з нагоды Дня абароны жыцця, якія 5 лютага 2017 г. адзначаецца ў Італіі.

“Далучаюся да італьянскіх біскупаў у надзеі на мужную адукацыйную дзейнасць на карысць чалавечага жыцця. Кожнае жыццё – святое! Будзем развіваць культуру жыцця ў якасці адказу на логіку адчужэння і дэмаграфічны спад. Будзем блізка і разам памолімся за дзяцей, якім пагражае перарванне цяжарнасці, а таксама за людзей, якія знаходзяцца на апошнім этапе жыцця. Кожнае жыццё – святое!”, - сказаў Францішак і нагадаў словы Маці Тэрэзы: “Жыццё – гэта прыгажосць, захапляйся ёй, жыццё – гэта жыццё, барані яго!”.

Дзень абароны жыцця адзначаецца ў Італіі ў кожную першую нядзелю лютага па ініцыятыве мясцовага епіскапату. Яго сёлетняя тэма: “Мужчыны і жанчыны на абароне жыцця па слядах Маці Тэрэзы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.