2017-01-30 15:47:00

Пантыфік спачувае пасля тэракту ў Квэбэку


Папа выказаў свае спачуванні сем’ям асоб, якія загінулі ў тэракце ў канадскім Квэбэку, і запэўніў у сваё малітве аб суцяшэнні ў гэтым цяжкім для іх выпрабаванні.

“Даведаўшыся аб нападзе, які адбыўся ў Квэбэку ў малітоўнай зале Ісламскага культурнага цэнтра, што прывёў да некалькіх смяротных ахвяр, Яго Святасць Францішак давярае Божай міласэрнасці тых, хто страціў сваё жыццё і малітоўна лучыцца з сваякамі загінулых”, - гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Святы Айцец рашуча асуджае насілле, якое спараджае так шмат пакут, і просіць Бога аб дары ўзаемнай павагі і міру, напісана ў ёй.

Шэсць чалавек загінулі і яшчэ восем атрымалі раненні падчас страляніны ў мячэці горада Квэбэк, якая адбылася 29 студзеня 2017 г. Паводле інфармацыі СМІ, трое невядомых адкрылі агонь па людзям. На момант стральбы ў мячэці знаходзіліся ад 60 да 100 чалавек, сярод іх былі дзеці.








All the contents on this site are copyrighted ©.