2017-01-24 15:01:00

Папскі каляндар на бліжэйшыя месяцы


Святы Айцец сустрэнецца з законнікамі і адправіцца са сваімі супрацоўнікамі на штогадовыя рэкалекцыі, паведамляецца ў апублікаванай 24 студзеня 2017 г. Службай папскіх літургічных цэлебрацый праграме мерапрыемстваў з удзелам Пантыфіка.

2 лютага вечарам, у свята Ахвяравання Пана, з нагоды ХХІ Сусветнага дня кансэкраванага жыцця, Францішак сустрэнецца на Эўхарыстыі ў ватыканскай базыліцы з законнікамі.

1 сакавіка вечарам, у Папяльцовую сераду, ён адправіцца на Авенцін, дзе пройдзе ў пакутнай працэсіі ад бэнэдыктынскага касцёла св. Анзэльма да дамініканскай базылікі св. Сабіны, дзе ўзначаліць Эўхарыстыю з абрадам пасыпання галоў попелам.

У нядзелю, 5 сакавіка ў другой палове дня ў Арычы, недалёка ад Рыма, распачнуцца велікапосныя рэкалекцыі для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі. Яны працягнуцца да пятніцы, 10 сакавіка. Традыцыйна, у гэты перыяд не адбываюцца папскія аўдыенцыі, у тым ліку і агульная аўдыенцыя ў сераду.








All the contents on this site are copyrighted ©.