2017-01-22 14:37:00

Папа моліцца за ахвяр сыходу лавіны ў Італіі


Аб сваёй блізкасці, асабліва ў малітве, з жыхарамі італьянсікх рэгіёнаў  Абруца, Марке і Лацыё Святы Айцец запэўніў падчас малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 22 студзеня 2017 г

“Я з малітвай і любоў’ю выказваю свае спачуванні сем'ям загінуўшых. Падтрымліваю тых, хто з вялікай шчодрасцю аддаецца справе выратавання і нясення дапамогі пацярпелым. Я побач мясцовых Касцёлаў, якія імкнуцца палегчыць пакуты і цяжкасці ахвярам гэтага няшчасця. Вялікі дзякуй за гэтую блізкасць, за вашу працу і канкрэтную дапамогу, якую вы сведчыце.  Дзякую. Заклікаю ўсіх да супольнай малітвы да Божай Маці за ахвяры трагедыі, а таксама за тых, хто з вялікай шчодрасцю прымае ўдзел у намаганнях па аказанні дапамогі”, - сказаў Папа.

Працягваецца дапамога ахвярам землятрусу, які нядаўна здарыўся ў цэнтральнай Італіі і выклікаў трагічную лавіну, якая абрынулася на гатэль у Рыгап’яна, у італьянскіх Апенінах. Па апошніх дадзеных пад лавінай надалей знаходзяцца 23 асобы.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.