2017-01-20 13:13:00

Францішак прыняў Прэзідэнта Парагвая


Пантыфік прыняў на аўдыенцыі 20 студзеня 2017 г. Прэзідэнта Парагвая Арасіа Мануэля Картэса Хара. Затым лідэр паўднёваамерыканскай краіны сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

У ходзе перамоваў адзначаліся добрыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Парагваем. Былі закрануты тэмы ўсебаковага развіцця чалавека, барацьбы з беднасцю і забеспячэння міру ў грамадстве. У гэтым кантэксце падкрэслівалася важнасць супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам і яго ўнёсак у сацыяльныю і адукацыйныю сферы жыцця, а таксама ў праекты дапамогі патрабуючым.

Бакі абмеркавалі таксама сацыяльна-палітычную сітуацыю Парагвая, надаючы асаблівую ўвагу стану дэмакратычных інстытутаў у краіне, гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.