2017-01-19 14:47:00

Святы Пасад і Ізраіль правялі чарговы раунд перамоваў


Апостальская Сталіца і Дзяржава Ізраіль правялі 18 студзеня 2017 г. у Іерусаліме двухбаковую сустрэчу, падчас якой адбылося абмеркаванне маёмасных, эканамічных і падатковых пытанняў адносна Каталіцкага Касцёла і яго структур у гэтай краіне. У сумеснай заяве Двухбаковай пастаяннай рабочай камісіі адзначаецца, што перамовы прайшлі ў “разважлівай і канструктыўнай атмасферы”.

Удзельнікамі пасяджэння адзначаўся прагрэс дасягнуты ў вывучэнні вышэйузгаданых пытанняў. Бакі дамовіліся правесці наступную сустрэчу ў сакавіку 2017 г. у Ватыкане.








All the contents on this site are copyrighted ©.