2017-01-18 15:26:00

Кардынал Кох: Лютэр не жадаў падзелу Касцёла


Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству лічыць, што супольны ўспамін 500-годдзя Рэфармацыі павінен садзейнічаць хрысціянскай еднасці. У артыкуле на старонкай ватыканскай газеты “L’Osservatore Romano” кардынал Курт Кох заўважыў, што сустрэча Папы з лютэранскай супольнасцю ў Лундзе была прынята не толькі з ухваленнем, але таксама з крытыкай і супрацівам. З каталіцкага боку прысутнічала боязь перад дрэйфаваннем у бок пратэстанства, а ў пратэстанскім свеце казалася пра здраду Рэфармацыі. 

Успамін гэтай даты, аднак, з’яўляецца для абодвух бакоў запрашэннем да дыялогу аб тым, чаму католікі могуць навучыцца ад Рэфармацыі, і што пратэстанты могуць узяць у Каталіцкім Касцёле для ўзбагачэння ўласнай веры, лічыць швейцарскі пурпурат.

Паводле кардынала Коха, публікацыя тэзісаў супраць індульгенцый 13 кастрычніка 1517 г. “не павінна разглядацца ў якасці пачатку Рэфармацыі, які прывёў да падзелу адзінства Касцёла”. Гэтыя тэзісы не павінны ўспрымацца як “рэвалюцыйны дакумент”. Яны адлюстроўвалі таксама каталіцкую заклапочанасць і маглі ўзнікнуць у рамках тагачаснай каталіцкай тэалогіі, лічыць ён.

Марцін Лютэр абсалютна не жадаў разрыву з Каталіцкім Касцёлам і заснавання новай Царквы, але меў на думцы абнаўленне ўсяго хрысціянства ў духу Евангелля. Лютэр прагнуў глыбокай рэформы Касцёла, а не Рэфармацыі, якая прывяла да парушэння еднасці Касцёла. Той факт, што тады, гэтая яго ідэя не магла рэалізавацца, шмат у чым звязаны з палітычнымі фактарамі. Рэфармісцкі рух быў рухам за абнаўленне ўнутры Касцёла, а ўзнікненне Пратэстантскай Царквы было перш за ўсё вынікаў палітычных рашэнняў, падкрэсліў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Паводле ватыканскага іерарха, паколькі сапраўднай мэтай рэформы для Марціна Лютэра было аднаўленне Касцёла, то яго падзел, узнікненне Пратэстанскай Царквы і аддзяленне прэстанскіх супольнасцяў ад Каталіцкага Касцёла, павінна лічыцца не станоўчым вынікам Рэфармацыі, а праявай яе часовай паразы.

Сёлетні юбілей павінен успрымацца “як запрашэнне вярнуцца да першапачатковай заклапочанасці Марціна Лютэра” у святле трох ключавых аспектаў. Першы – гэта ўдзячнасць за 50-гадовае развіццё дыялогу паміж католікамі і лютэранамі і яго плёны. Другі аспект – гэта ўзаемнае прызнанне правінаў і пакаянне, асабліва за рэлігійныя войны ў Еўропе. Трэцім аспектам, паводле кардынала Коха, з’яўляецца надзея на тое, што супольны ўспамін Рэфармацыі дазволіць зрабіць наступныя крокі да еднасці. Менавіта еднасць павінна стаць мэтай усіх экуменічных намаганняў, а таксама ўспаміну 500-годдзя Рэфармацыі, лічыць пурпурат. 








All the contents on this site are copyrighted ©.