2017-01-17 15:17:00

Святы Айцец: мір – актыўная цнота


“Мір – гэта актыўная цнота, якая патрабуе намаганняў і супрацоўніцтва кожнага чалавека і ўсяго грамадства”, - нагадаў Святы Айцец. Адмысловае паведамленне Францішка, было апублікавана 17 студзеня 2017 г. на яго профілі ў сацыяльнай сетцы “Твітэр”.

Словы Папы перагукаюцца з заклікам да “актыўнага ненасілля”, які ён скіраваў ў сваім сёлетнім пасланні на Сусветны дзень міру. Гэты дакумент быў разасланы ў канцэлярыі кіраўнікоў дзяржаў ва ўсім свеце і вызначае дыпламатычную лінію Апостальскай Сталіцы на ўвесь год.

Паводле слоў Пантыфіка, прынцып ненасілле “адпавядае пастаянным намаганням Касцёла дзеля абмежавання выкарыстання сілы” у свеце. Гаворка не ідзе пра пасіўную пазіцыю, бо “актыўнае ненасілле – гэта магчымасць прадэманстраваць, што еднасць па-сапраўднаму мацней і плённей, чым канфлікты”, - лічыць ён.

У сваім пасланні Папа запэўніў, што Каталіцкі Касцёл падтрымлівае ўсе спробы будавання міру, “у тым ліку праз актыўнае і крэатыўнае ненасілле”. Паводле яго слоў, усе дзеянні ў гэтым напрамку спрыяюць будаванню свабоднага ад насілля свету і з’яўляюцца першым крокам да справядлівасці і міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.