2017-01-17 10:39:00

Святы Айцец заклапочаны лёсам бяздомных


Лёс бяздомных глыбока хвалюе папу Францішка. Некалькі дзён таму ў Рыме было знойдзена цела чарговай ахвяры халоднага надвор’я – ужо шостай у Італіі і трэццяй у Рыме з пачатку зімы. “Ужо даўно не было столькі смерцяў, а перад намі яшчэ наступныя марозы”, - з хваляваннем заўважыў кіраўнік рымскага аддзялення “Caritas”, кс. Энрыка Ферочы.

У каментары для Ватыканскага радыё святар звярнуў увагу на адсутнасць плану прэвентыўных дзеянняў, якія б дазволілі пазбегнуць гібелі людзей на вуліцах. Дапамога, якая аказваецца ім, не заўсёды бывае своечасовай і дастатковай, але без яе было б яшчэ горш, лічыць ён.

“Папа Францішак, наш біскуп, пастаянна падкрэслівае, што гэтыя людзі яму вельмі дарагія. Мы ўдзячныя яму, бо такім чынам ён нас стымулюе. Я магу сказаць, што Касцёл у Рыме і ўсе яго структуры – парафіі, “Caritas”, “Супольнасць св. Эгідзія” і іншыя каталіцкія асацыяцыі – шчодра адказваць на тое, аб чым Папа просіць. Я думаю, што менавіта арганізацыі, супрацоўнікі якіх выходзяць па начах у горад, каб ажыцяўляць кантроль – і якіх вельмі шмат – не дапускаюць, каб ахвяр стала значна больш чым тры”, - сказаў кс. Ферочы.

Кіраўнік рымскага “Caritas” заўважыў, што Святы Айцец глыбокага перажывае за лёс бяздомных. “Я б сказаў, што магчыма папа Францішак, раніцай, калі прачынаецца, сваю першую малітву ўзносіць менавіта за бедных і тых, хто ім дапамагае”, - сказаў святар і нагадаў, што Пантыфік заклікае шукаць Хрыста менавіта там, дзе пакутуюць людзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.