2017-01-17 14:55:00

Новага прэлата “Opus Dei” выберуць у Рыме


Выбары новага кіраўніка “Opus Dei” пачнуцца 23 студзеня 2017 г. у Рыме. Папярэдні прэлат арганізацыі, біскуп Хаўер Эчэварыя памёр 12 снежня ў італьянскай сталіцы. Ён кіраваў “Opus Dei” на працягу апошніх 22 гадоў.

У кангрэсе прыме ўдзел каля 150 чалавек з краін, у якіх дзейнічае прэлатура. Яе будучы кіраўнік можа быць абраны з асобаў, якія маюць прынамсі 40 гадоў і з’яўляюцца святарамі мінімум 5 гадоў. Яны павінны таксама належаць да кангрэсу выбаршчыкаў і прэлатуры “Opus Dei” на працягу прынамсі 10 гадоў. Акрамя іншых характырыстык кандыдат павінен паходзіць з сем’і створанай на падставе сакрамэнтальнага сужэнства і мець добрую рэпутацыю.

Персанальная прэлатура “Opus Dei” налічвае каля 90 тыс членаў ва усім свеце. У пераважнай большасці – 98% – яны з’яўляюцца свецкімі вернікамі. Незалежна ад вынікаў галасавання ўжо вядома, што на чале арганізацыі ўпершыню стане святар, які не быў асабіста знаёмы з яе заснавальнікам, св. Хасэмарыяй Эскрыва.








All the contents on this site are copyrighted ©.