2017-01-16 14:57:00

Спачуванні Папы пасля авіякатастрофы ў Кыргызстане


Святы Айцец з глыбокім смуткам прыняў навіну аб катастрофе турэцкага грузавога самалёта ў ваколіцах Бішкеку. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме скіраванай 16 студзеня 2017 г. за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

Францішак выказаў спачуванні ўсім, хто згубіў сваіх блізкіх у выніку трагедыі, асабліва ў пасёлку, на які ўпала паветранае судна, і даверыў душы загінулых міласэрнасці Усемагутнага Бога. Пантыфік запэўніў у малітоўнай падтрымцы правядзенне пошукава-выратавальных работ і пажадаў кыргызскаму народу Божага благаслаўлення сілы і суцяшэння.

Грузавы самалёт “Boeing-747” турэцкай авіякампаніі “ACT Airlines”, які следаваў па маршруце Ганконг-Стамбул, павінен быў дазаправіцца ў Бішкеку. Ён разбіўся пры заходзе на пасадку ў некалькіх кіламетрах ад аэрапорта “Манас”, недалёка ад сталіцы Кыргызстана. Самалёт упаў на пасёлак Дача-Суу, разбурыўшы каля 30 дамоў. У выніку трагедыі загінулі па меншай меры 37 чалавек, у тым ліку дзеці.








All the contents on this site are copyrighted ©.