2017-01-16 12:15:00

Прэзідэнт Гвінеі на аўдыенцыі ў Святога Айца


16 студзеня 2017 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Гвінейскай Рэспублікі Альфа Кандэ. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

У ходзе сардэчных перамоваў адзначаліся добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Гвінеяй, абмяркоўваліся некаторыя пытанні, важныя для абодвух бакоў: інтэгральнае развіццё чалавечай асобы, абарона навакольнага асяроддзя, барацьба з сацыяльнай несправядлівасцю і беднасцю, а таксама спосабы вырашэння міграцыйнай праблемы.

У гэтым кантэксце была ацэнена роля і важны ўнёсак каталіцкіх структур у Гвінейскай Рэспубліцы, асабліва ў сферы адукацыі і аховы здароўя, а таксама спрыяння міжрэлігійнаму дыялогу з ісламскай супольнасцю.

Бакі абмеркавалі палітычную і грамадскую сітуацыю ў рэгіёне са спасылкай да канкрэтны ўклад Гвінеі ў садзейнічанне прымірэнню, паведаміла Залы Друку Апостальскай Сталіцы. 








All the contents on this site are copyrighted ©.