2017-01-12 10:39:00

Маскоўскі арцыбіскуп пра перспектывы візіту Папы ў Расію


Перспектывамі візіту Пантыфіка ў Расію падзяліўся пастыр архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. “Не ведаю, як доўга трэба будзе гэтага чакаць, аднак, думаю, што перспектыва падарожжа Папы ў Маскву ўжо не з’яўляецца праблематычнай, хоць невядома, калі яно абудзецца”, - так бачыць сітуацыю арцыбіскуп Паола Пецы.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі ўзгадаў гістарычную мінулагоднюю сустрэчу Святога Айца і Патрыярха Маскоўскага ў Гаване і выказаў спадзяванне, што аднойчы Папа прыедзе ў Маскву. “Пасля Кубы, або пасля “штуршка”, які быў няпростым для Праваслаўнай Царквы ў Расіі, сёння можна сказаць, што візіт Папы ў гэтую краіну ўжо не з’яўляецца праблемай”, - запэўніў ён. Іерарх звярнуў увагу, што пасля Гаваны сярод праваслаўных чуліся незадаволеныя галасы, але яны былі нешматлікімі, а сёння “гэта ўжо мінулае”. 

Такая сустрэча, паводле арцыбіскупа Пецы, “будзе добрай для ўсіх”, незалежна ад таго, дзе яна адбудзецца – ці то ў Маскве, ці то ў Рыме. Але Папа, чалавек “вельмі тактоўны” і ніколі “не дзейнічае сілай”, - дадаў іерарх.

Пастыр маскоўскай архідыяцэзіі ў гэтыя дні прымае ўдзел у V Еўрапейскім каталіцка-праваслаўным форуме ў Парыжы, арганізаваным Радай Біскупскіх Канферэнцый Еўропы і Праваслаўнымі Цэрквамі з Еўропы.








All the contents on this site are copyrighted ©.