2017-01-11 11:57:00

Амністыя ў Лацінскай Амерыцы – адказ на заклік Францішка


 

У Лацінскай Амерыцы пачалі казаць пра “цуд Францішка”. На яго просьбу, улады шасці краін кантынента абвясцілі амністыю для зняволеных. У агульнай складанасці 3615 чалавек выйшлі на свабоду. “Жэст міласэрнасці” меў месца на Кубе, у Нікарагуа, Балівіі, Парагваі, Венесуэле і Сальвадоры.

Амністыя стала адказам на заклік Святога Айца ў кантэксце Юбілейнага Года Міласэрнасці. Францішак папрасіў палітычнае кіраўніцтва краін зрабіць “жэст міласэрнасці”, у першую чаргу, у дачыненні да маці, якiя ўтрымлiваюцца ў турмах з маленькімі дзецьмі, маладых людзей, хворых і правапарушальнікаў з нізкімі тэрмінамі, якія не з’яўляюцца рэцыдывістамі.

Адмысловае значэнне амністыя мела ў Венесуэле, дзе прэзідэнт выпусціў пяць палітычных зняволеных, у тым ліку лідэра апазіцыі. Гэта стала важным крокам у кантэксце бягучых перамоваў па выхадзе з сур’ёзнага ўнутранага канфлікту, ў якім доўгі час знаходзіцца краіна.

У сваю чаргу, улады Парагвая свой “жэст міласэрнасці” пацвердзілі перадачай сумы, эквівалентнай 80 мільёнам долараў ЗША, на паляпшэнне трагічных умоў, у якіх знаходзяцца зняволеныя ў мясцовых перапоўненых турмах. Гэта стала адказам на яшчэ адзін заклік Папы, стварыць чалавечыя ўмовы ўтрымання ў месцах зняволення.








All the contents on this site are copyrighted ©.