2017-01-10 12:38:00

У Ватыкане прадставяць падрыхтоўчы дакумент будучага Сінода


У Ватыкане 13 студзеня 2017 г. прадставяць падрыхтоўчы дакумент XV Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, запланаванай на кастрычнік 2018 г. на тэму: “Моладзь, вера і распазанне паклікання”. Аб гэтым паведамілі 10 студзеня 2017 г. у Зале Друку Святога Пасаду. 

На спецыяльнай прэс-канферэнцыі будуць прысутнічаць, акрамя кардынала Ларэнца Балдзісэры, генеральнага сакратара Сінода Біскупаў, прадстаўнікі моладзі: Элвіс Ду Сеу Нікалая Ду Разарыа і Федэрыка Чэчы.

Дакумент выйдзе адразу не некалькіх мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай і партугальскай.

Аб сваім рашэнні правесці ў кастрычніку 2018 г. Сінод, прысвечаны моладзі, Францішак заявіў 6 кастрычніка 2016 г. Яно было прынята пасля кансультацый з біскупскімі канферэнцыямі, Усходнімі Каталіцкімі Цэрквамі і канферэнцыямі генеральных настаяцеляў манаскіх кангрэгацый.








All the contents on this site are copyrighted ©.