Апостальская Сталіца працягнула паўнамоцтвы спадарыні Марыэлы Энок на пасадзе дырэктара ватыканскага педыятрычнага шпіталя “Дзіцятка Езуса” (Ospedale pediatrico Bambino Gesu). Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным лісце скіраваным 30 снежня 2016 г. кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.
“Спаўняючы паўнамоцтвы, прадастаўленыя мне Святым Айцом Францішкам, я працягваю Ваш мандат на пасадзе старшыні кіраўнічай рады педыятрычнага шпіталя “Дзіцятка Езуса” на наступны чатырохгадовы тэрмін: з 1 студзеня 2017 г. па 31 снежня 2020 г.”, - напісаў пурпурат.
Бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка ад імя ўсёй Апостальскай Сталіцы выказаў пашану і глыбокую і сардэчную ўдзячнасць спадарыні Энок за кампетэнтнасць, прафесійнайсць, вялікую самааданнасцю і ахвярнасць, з якімі яна здзейсняе служэнне на карысць шпіталя на працягу апошніх двух гадоў, спрыяючы яго абнаўленню, больш “дабрадзейнаму” функцыянаванню і асабліва спаўненню яго місіі служэння хворым дзецям і іх сем’яў.
Спадарыня Марыэла Энок нарадзілася ў 1944 г. у Навары, на поўначы Італіі. Пасля атрымання медыцынскай адукацыі працавала ў сферы кіравання структурамі аховы здароўя. У лютым 2015 г. яна была прызначана старшынёй кіраўнічай рады шпіталя “Дзіцятка Езуса”. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага папа Францішак прыняў яе на аўдыенцыі.
Шпіталь “Дзіцятка Езуса” быў заснаваны ў 1869 г. для лячэння бедных дзяцей у Рыме.
Гэта была першая дзіцячая клініка ў Італіі. У 1924 г. яна была перададзена пад кіраўніцтва
Святога Пасаду і ў цяперашні час знаходзіцца пад асабістым патранатам Папы.
Бальніца з’яўляецца вядучай педыятрычнай установай Італіі і адным з лепшых цэнтраў
дзіцячай транспланталогіі ў Еўропе. Штогадова тут здзейсняюцца некалькі сотняў аперацый
па перасадцы органаў, аказваецца неадкладная дапамога дзесяткам тысяч пачыентам. У
2015 г. амбулаторнай абследаванне ў шпіталі прайшлі 1,6 млн. дзяцей з розных краін
свету.
Клініка з’яўляецца таксама аўтарытэтным навуковым цэнтрам. Яна займае першае месца сярод італьянскіх педыятрычных шпіталёў па ўзроўні імпакт-фактара, велічыны, якая вымярае “вагу” навуковых публікацый.
All the contents on this site are copyrighted ©. |