2017-01-01 12:14:00

Францішак: мы не сіроты – маем Маці


Сённяшняя ўрачыстасць нагадвае нам пра тое, што ў нас ёсць Маці, што мы ўжо не сіроты, сказаў Папа 1 студзеня 2017 г. падчас св. Імшы ў ватыканскай базыліцы ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае таксама 50-ы Сусветны дзень міру. Яго сёлетняя тэма гучыць: “Ненасілле: стыль палітыкі для міру”.

У гаміліі Францішак нагадаў, што маці з’яўляюцца самым моцным процідзеяннем на нашы эгаістычныя схільнасці, на нашае закрыццё і абыякавасць. “Грамадства без маці было б не толькі халодным грамадства, але грамадствам, якое страціла б сэрца, “сямейнае пачуццё”. Грамадства без маці было б грамадствам без спачування, пакінула б месца толькі на карыслівасць і спекуляцыі. Маці, нават у самыя горшыя моманты, здольныя быць сведкамі пяшчоты, безумоўнай адданасці, сілы і надзеі”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак прызнаўся, што шмат чаму навучыўся ў тых маці, якія маючы дзяцей у турме або ў шпіталі ці зняволеных наркотыкамі, нягледзячы на ​​холад або спякоту, дождж або засуху, не здаюцца і змагаюцца, каб даць ім самае лепшае. Маці, якія знаходзяцца ў лагерах для бежанцаў, ці нават пасярод вайны без ніякага хістання здольныя падзяліць і падтрымліваць сваіх дзяцей ў пакутах. “Маці, якія ў літаральным сэнсе аддаць сваё жыццё, каб ніхто з яе дзяцей не загінула. Там дзе маці, там існуе адзінства, ёсць прыналежнасць, ідэнтычнасць дзяцей”, - сказаў Папа.

Ён перасцярог перад хваробай “духоўнага сіродства”, якое перажывае душа, калі ня мае маці і ёй не хапае пяшчотнасці Бога. “Гэтага сіроцтва, якое адчуваем, калі гасіцца ў нас пачуццё прыналежнасці да сям’і, нацыі, да канкрэтнай зямлі, да Бога нашага”, - адзначыў Святы Айцец. Папа назваў духоўнае сіроцтва ракавай пухлінай, якая у маўчанні нішчыць і прыніжае душу. “Такім чынам, крок за крокам мы прыніжаем сябе, таму што ніхто не належыць да нас, і мы не належым нікому: нішчым зямлю, таму што не мая, прыніжаем іншых, таму што не належаць да нас,прыніжаем Бога, таму што не належым да Яго, і, нарэшце, мы прыводзім да дэградацыі саміх сябе, таму што мы забываем, хто мы, якое маем імя Божае”, - сказаў Папа.

Пантыфік адзначыў, што духоўнае сіроцтва спрычыняе тое, што мыгубляем памяць аб тым, што значыць быць дзецьмі, унукамі, бацькамі, бабулямі і дзядулямі, быць сябрамі, веруючымі. Мы губляем памяць такіх каштоўнасцяў як задавальнення, спеваў, смеху, адпачынаку, самаахвярнасці.

Святы Айцец падкрэсліў, што ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі нагадвае нам, што мы ўжо не з’яўляемся таварам, але дзецьмі, сям’ёй, Народам Божым, бо Хрыстус на крыжы падарыў нам сваю Маці. “Мы хочам вітаць Яе ў нашых дамах, у нашых сем'ях, у нашых супольнасцях, у нашых краінах. Мы хочам сустрэць яе мацярынскі позірк, які вучыць нас, што мы павінны навучыцца клапаціцца пра жыццё такім жа чынам і з той жа пяшчотай, з якой Яна клапацілася: сеючы надзею, сяброўства, прыналежнасць, братэрства , -завершыў сваю гамілію Папа.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.