Аб сваёй блізкасці, асабліва ў малітве, з жыхарамі Стамбула, Святы Айцец запэўніў падчас малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 1студзеня 2017 г.
“На жаль, гвалт зноў ударыў у гэтую ноч пажаданняў і надзеі. Засмучаны выказваю маю блізкасць да турэцкага народу, малюся за шматлікія ахвяры і параненых і за ўсю нацыю, якая ў жалобе. Прашу Пана, каб падтрымаў усіх людзей добрай волі, якія адважна змагаюцца з тэрарызмам і з тымі плямамі крыві, якія спрычыняюць у свеце страх і трывогу”, - сказаў Папа.
Міністр унутраных спраў Турцыі Сулейман Сайле паведаміў, што як мінімум 39 чалавек загінулі і каля 40 атрымалі раненні ў выніку нападу на начны клуб “Reina” ў Стамбуле. Напад здзейсніў адзін узброены чалавек у касцюме Санта-Клаўса. Паведамляецца, што ў момант нападу там знаходзіліся некалькі сотняў чалавек. Клуб быў папулярны не толькі сярод мясцовых жыхароў, але і сярод замежнікаў.
Ян Мойсік
All the contents on this site are copyrighted ©. |