2016-12-28 13:41:00

Пантыфік прызначыў новага архіпрэсбітэра Санта-Марыя-Маджорэ


Святы Айцец прыняў адстаўку, прадстаўленую кардыналам Сантасам Абрыль-і-Кастэльё з пасады архіпрэсбітэра і і адміністратара папскай базылікі Санта-Марыя-Маджорэ і прызначыў яго пераемнікам кардынала Станіслава Рылку, старшыню на пенсіі Папскай рады па справах свецкіх.

Новаму архіпрэсбітэру 71 год. Ён нарадзіўся ў польскім Андрыхуве. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Кракаве, вучыўся ў Рыме, у Папскім грыгарыянскім універсітэце, дзе абараніў доктарскую па сацыялогіі. У 1987 г. пачаў працаваць у Рымскай курыі, дзе яму была даручана секцыя па справах моладзі Папскай рады па справах свецкіх. У 1992 г. быў пераведзены ў польскую секцыю Дзяржаўнага сакратарыята. У 1995 г. быў прызначаны сакратаром Папскай рады па справах свецкіх, а ў 2003 г. стаў яе старшынёй. На кансісторыі 24 лістапада 2017 г. ён атрымаў кардынальскі берэт з рук Бэнэдыкта XVI, што дае яму права ўдзельнічаць у будучых канклавах да свайго васьмідзесяццігоддзя 4 ліпеня 2025 г. 1 верасня 2016 г. кардынал Рылка пакінуў пасаду старшыні Папскай рады па справах свецкіх, у сувязі з яе скасаваннем.

Санта-Марыя-Маджорэ (іт. Basilica di Santa Maria Maggiore) – папская базыліка, адна з чатырох вялікіх рымскіх базылік. Сабор – галоўны з усіх, прысвечаных Панне Марыі. Храм захаваў свой першапачатковы выгляд і з’яўляецца адзіным у сваім родзе. У базыліцы пахаваныя: папы Пій V, Клімент VIII, Клімент IX, Павел V, Сікст V.

Падчас пантыфікату Францішка Санта-Марыя-Маджорэ стала асабліва знакавым месцам. Перад кожным Апостальскім візітам, ужо традыцыйна, Папа наведвае базіліку, каб памаліцца перад цудоўным абразом Найсвяцейшай Багародзіцы “Выратаванне рымскага народа” – “Salus Populi Romani”, давяраючы Яе апецы свае замежныя пілігрымкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.