2016-12-26 13:06:00

Пантыфік выказаў спачуванні расійскаму народу


Францішак спачувае ў сувязі з катастрофай расійскага ваеннага самалёта. 26 снежня 2016 г. у Ватыкане падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” ён сказаў: “Я выказваю глыбокія спачуванні ў сувязі з сумнай навінай, звязанай з крушэннем расійскага самалёта ў Чорным моры. Няхай Пан суцешыць дарагі расійскі народ і сем’і пасажыраў, якія знаходзіліся на борце: журналістаў, экіпажу і выдатнага хору і аркестра ўзброеных сіл. Няхай Панна Марыя падтрымае пошукавую аперацыю, якая трывае ў гэты час. У 2004 г. хор выступаў у Ватыкане на святкаванні 26-годдзя пантыфікату Яна Паўла II – молімся за іх”.

У нядзелю раніцай у Чорным моры разбіўся расійскі ваенны самалёт Ту-154, на якім у Сірыю ляцелі артысты Ансамбля песні і танца расійскай арміі імя Аляксандрава і дзевяць прадстаўнікоў расійскіх СМІ. На борце было 83 пасажыры і 8 членаў экіпажа.








All the contents on this site are copyrighted ©.