2016-12-24 13:31:00

Францішак павіншаваў Бэнэдыкта XVI з Божым Нараджэннем


Францішак павіншаваў Бэнэдыкта XVI з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння. Візіт Пантыфіка ў кляштар “Mater Ecclesiae” – рэзідэнцыю Бэнэдыкта XVI – адбыўся 23 снежня 2016 г. днём. Францішак, падчас ужо традыцыйных наведзінаў, выказаў свае найлепшыя пажаданні Папу на пенсіі. Як адзначае Зала Друку Святога Пасаду ў сваім спецыяльным паведамленні, “гэты жэст дэманструе прастату штодзённых адносін паміж Святым Айцом і Папам на пенсіі”.

Трэба адзначыць, што сустрэчы Пантыфіка са сваім папярэднікам носяць рэгулярны характар. Так, месяц таму, 19 лістапада, Францішак, пасля заканчэння кансісторыя ў базыліцы св. Пятра, наведаў Бэнэдыкта XVI разам з новымі кардыналамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.