2016-12-22 12:24:00

Папа скіраваў віншаванні гледачам італьянскага тэлебачання


Святы Айцец скіраваў віншаванні з надыходзячым Божым Нараджэннем у прамым эфіры італьянскага тэлебачання “RAI”. 22 снежня 2016 г. Пантыфік патэлефанаваў у студыю папулярнай ранішняй праграмы “Unomattina”, якая сёлета адзначае 30-годдзе. Ён падзякаваў яе стваральнікам, а затым звярнуўся да тэлегледачоў.
 
“Жадаю вам хрысціянскага Божага Нараджэння, якім было першае, калі Бог пажадаў перамяніць каштоўнасці свету: стаў малым у стаенцы, разам з малымі, беднымі, адчужанымі... “Маласць”: у гэтым свеце, дзе шмат пакланяюцца богу грошай, няхай Божае Нараджэнне дапаможа нам глядзець на “маласць” Бога, які перамяніў каштоўнасці гэтага веку. Жадаю вам святога і шчаслівага Божага Нараджэння. Абдымаю ўсіх”, - сказаў Святы Айцец.

 








All the contents on this site are copyrighted ©.